Кантрольна-праверачная апаратура

Аўтаматызаванае працоўнае месца "Свіцязь"

Аўтаматызаваная праверка працаздольнасці радыёлакатара Н019 самалёта МіГ-29, праверка яго параметраў як у лабараторных умовах, так і непасрэдна на самалёце пры выкананні рамонту на авіярамонтных прадпрыемствах і пры эксплуатацыі ў страявых частках.

АТК "Нарач"

прызначаны для ўзнаўлення працаздольнасці электронных плат вырабаў радыёэлектроннага абсталявання, авіяцыйнага ўзбраення, авіяцыйнага абсталявання.

Шматфункцыянальны вымяральны комплекс "УНИПРО"

з’яўляецца ўніверсальным вымяральным прыборам шырокага прымянення. Галіна яго магчымага выкарыстання – аўтаматызацыя навуковых даследаванняў і дыягностыка ў фізіцы, біялогіі, медыцыне, настройка электронных схем, тэлевізійнай і радыёапаратуры; вытворчыя патрэбы.

Кантрольна-дыягнастычная сістэма "Вектар"

уяўляе сабой комплекс праграмных і апаратных сродкаў, прызначаных для арганізацыі аўтаматызаванага працоўнага месца функцыянальнага кантролю і рамонту вырабаў радыёэлектронікі адвольнай ступені складанасці, пабудаваных на элементах рознай ступені інтэграцыі.