Радыёлакацыйныя станцыі

Радыёлакацыйная станцыя «УСХОД»

Мабільная цвердацельная лічбавая радыёлакацыйная станцыя (РЛС) метровага дыяпазону даўжыні хваляў «УСХОД» прызначана для выяўлення паветраных цэлей, якія знаходзяцца ў зоне дзеяння РЛС, вымярэнні далёкасці да іх, іх азімута і радыяльнай хуткасці, а таксама перадачы радыёлакацыйнай інфармацыі ў інфармацыйную сетку АСК.

Радыёлакацыйная станцыя выяўлення малавышынных і наземных аб’ектаў Х-дыяпазону «Раднік»

РЛС «Раднік» прызначаецца для выкарыстання ў складзе рухомых малавышынных радыёлакацыйных груп (РМРГ), у аўтаматызаваных сістэмах радыёлакацыйнай разведкі паветраных цэлей ды іншых сістэмах для выяўлення, вымярэння каардынат і параметраў руху паветраных (азімут, далёкасць, эшалон вышыні палёту, радыяльная хуткасць) і наземных аб’ектаў (азімут, далёкасць, радыяльная хуткасць),

Трохкаардынатны двухдыяпазонны радар «Усход – 3D»

Трохкаардынатны двухдыяпазонны радар «Усход – 3D» прызначаны для выяўлення паветраных аб’ектаў, вымярэння іх далёкасці, азімута, вышыні і радыяльнай хуткасці, аўтаматычнага распазнавання класа цэлей, а таксама перадачы інфармацыі ў інтэграваную сістэму кіравання. 
Вонкавы выгляд аўтаматызаванага працоўнага месца аператара

Радыёлакацыйная станцыя 80К6М

Прызначэнне
Выяўленне, аўтаматычнае суправаджэнне і вымярэнне трох каардынат і параметраў руху паветраных цэлей (у тым ліку балістычных);
Апазнаванне цэлей з дапамогай НРЗ;
Выяўленне пеленгаў пастаноўшчыкаў АПП;
Выдача баявой РЛІ на сумяшчальныя сродкі.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі

Радыёлакацыйны комплекс выяўлення малавышынных цэляў «РОСА-Э»

Прызначаны для аўтаматычнага выяўлення і суправаджэння малавышынных паветраных аб’ектаў, выдачы трасавай інфармацыі ў аўтаматызаваную сістэму кіравання.