Упершыню на вайсковым парадзе ў гонар Дня Незалежнасці будзе прадстаўлена робататэхніка наземнага базіравання

Упершыню на вайсковым парадзе ў гонар Дня Незалежнасці будзе прадстаўлена робататэхніка наземнага базіравання

На парадзе войск Мінскага гарнізона 3 ліпеня 2018 года ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь будзе паказаны шэраг навінак ваенна-прамысловага комплексу – перспектыўная робататэхніка наземнага і паветранага базіравання, разнастайныя варыянты размяшчэння ўзбраення і спецыяльнага абсталявання на лёгкабраніраваных аўтамабілях, распрацаваныя і вырабленыя арганізацыямі ў сістэме Дзяржкамваенпрама і абарончага сектара эканомікі, а таксама мадэрнізаваная бранятэхніка, якая паступіла на ўзбраенне ва Ўзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.